Традыцыйна 10 снежня ў Стакгольме адбудзецца цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі ў сферах: літаратуры, фізікі, хіміі, фізіялогіі або медыцыны, эканомікі. У сувязі з пандэміяй каранавіруса сёлета цырымонія адбудзецца ў рэжыме анлайн.
У сваю чаргу ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру, традыцыйна адбудзецца ў Осла. Цырымонія запланавана на 13.00. Сёлетнія лаўрэаты – журналісты Марыя Рэса з Філіпін і Дзмітрый Муратаў з Расіі павінны асабіста з'явіцца ў сталіцы Нарвегіі. Яны былі ўзнагароджаныя за барацьбу «за свабоду слова – неабходнай умовы дэмакратыі і трывалага міру».
Прэміі, якія фінансаваў шведскі хімік і вынаходнік Альфрэд Нобель, прысуджаюцца з 1901 года і традыцыйна ўручаюцца 10 снежня, у гадавіну яго смерці. Пераможцы атрымліваюць дыплом, медаль і грашовую прэмію, якая ў цяперашні час складае 10 мільёнаў шведскіх крон, або 980 тысяч еўра.
IAR/аз