Польшча лідзіруе сярод краінаў, якіх украінцы лічаць краінамі-хаўруснікамі. Найбольш негатыўна грамадзяне Украіны ставяцца да Расіі. Амаль тры чвэрці ўкраінцаў ставяцца да Расіі як да варожай дзяржавы. Апытанне грамадскай думкі праводзіла сацыялагічная група «Рэйтынг».
Украінцы адказвалі на пытанне, якая з краін заслугоўвае таго, каб называцца хаўруснікам, а якая ворагам Украіны.
Паводле апытання, найбольшая колькасць украінцаў (72%), варожай краінай лічыць Расію. У сваю чаргу, як краіну-саюзніцу найбольш, 67% апытаных, назвалі Польшчу. Яшчэ 20% палічылі Польшчу нейтральнай у адносінах да Украіны.
За Польшчай у рэйтынгу хаўруснікаў апынуліся ЗША, Канада і Літва. Даследаванні паказалі, што за апошні год істотна змянілася стаўленне ўкраінцаў да Беларусі. Калі летась 22% апытаных называлі згаданую краіну варожай, то цяпер ужо 48%.
IAR/аз