Беларуская Служба

Казахстан прызнаў беларускі сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19

13.12.2021 16:04
Цяпер у Казахстан можна трапіць без каранціну.
     COVID-19
Беларусі сертыфікат аб прышчэпцы ад COVID-19 / minzdrav.gov.by

Цяпер у Казахстан можна трапіць без каранціну, калі ёсць сертыфікат аб прышчэпцы, зробленай у Беларусі, паведамляе авіякампанія «Белавія». 

Пасажырам з сертыфікатам не трэба будзе здаваць ПЛР-тэст, каб прыехаць ці прыляцець у Казахстан.

Разам з тым беларускі сертыфікат аб вакцынацыі расійскай прышчэпкай «Спутнік» усё яшчэ не прымаюць у Расіі. Але беларускія чыноўнікі абяцаюць, што гэтае пытанне хутка будзе вырашана. На сённяшняй нарадзе кіраўніцтва беларускага і расійскага міністэрстваў гэта назвалі тэхнічным пытаннем.

"Еўрарадыё" / вх