Беларуская Служба

ААН абвінаваціла талібаў у Афганістане ў здзяйсненні 72 пазасудовых забойстваў

15.12.2021 11:12
Іх ахвярамі сталі былыя афіцэры афганскіх сіл бяспекі і іншыя людзі, звязаныя з папярэдняй уладай.
Члены талібану ў КабулеPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

«Я занепакоеная сталымі паведамленнямі аб пазасудовых пакараннях па ўсёй краіне, нягледзячы на агульную амністыю, абвешчаную талібамі 15 жніўня», – сказала намеснік Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКБ ААН) Нада аль-Нашыф.

«У перыяд са жніўня па лістапад гэтага года мы атрымалі вартыя даверу паведамленні аб тым, што было больш за 100 пакараных смерцю былых функцыянераў афганскіх сіл і іншых людзей, звязаных з папярэднім урадам. Прынамсі 72 абвінавачанні тычыліся Талібану», – паведаміла камісар. «У большасці выпадкаў целы забітых выстаўляліся ў грамадскіх месцах», – адзначыла яна.

Экспертка патлумачыла, што некаторыя з астатніх «пазасудовых прысудаў» у Афганістане былі прыведзены ў выкананне членамі радыкальнай групоўкі пад назвай Ісламская дзяржава Харасан.

26 жніўня гэтая групоўка ў кабульскім аэрапорце здзейсніла першы тэракт пасля таго, як талібы прыйшлі да ўлады. Тады загінулі каля 200 чалавек, у тым ліку 13 амерыканскіх спецназаўцаў.

«Сёння афганцы сутыкнуліся з глыбокім гуманітарным крызісам, які пагражае самым фундаментальным правам чалавека», – ацаніла аль-Нашыф.

Талібы 15 жніўня г.г. зноў захапілі ўладу ў Афганістане праз больш чым 20 гадоў.

ав