Беларуская Служба

Францыя: кіраўнік МУС загадаў узмацніць ахову касцёлаў перад Калядамі

16.12.2021 18:32
Улады нагадваюць, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі застаецца высокім.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tama66/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен даручыў мясцовым уладам узмацніць ахову касцёлаў перад святамі. Прычына – высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і высокая рызыка тэрактаў. Таксама будзе ўзмоцнена ахова ў месцах гандлю.

Кіраўнік французскага МУС папрасіў прэфектаў «забяспечыць сістэматычную прысутнасць службаў бяспекі перад хрысціянскімі святынямі». Ахова міліцыі павінна быць «прафілактычнай і нагляднай». Прэфекты змогуць выкарыстоўваць вайсковыя антытэрарыстычныя атрады і гарадскую ахову для забеспячэння бяспекі вернікаў падчас калядных набажэнстваў, падкрэслілі ў МУС.

Як паведамляюць французскія СМІ, улады таксама ўзмоцняць бяспеку ў сімвалічных месцах і ў месцах, дзе збіраецца натоўп людзей у перадкалядны перыяд – у тым ліку ў гандлёвых цэнтрах і калядных базарах.

Улады нагадваюць, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі застаецца высокім. Некалькі дзён таму былі затрыманыя двое джыхадыстаў, якія ў святочным перыядзе планавалі тэракт пад Парыжам. Гэта была ўжо чацвёртая спроба правядзення тэракту, сарваная ў гэтым годзе французскімі службамі.

IAR/аз