Беларуская Служба

Прэзідэнт Чэхіі прызначыў новы ўрад

17.12.2021 16:40
17 снежня не быў уведзены на пасаду толькі Міністр сельскай гаспадаркі Здэнек Некула, які знаходзіцца ў ізаляцыі ў сувязі з заражэннем каранавірусам.
Prezydent Czech Milosz Zeman
Prezydent Czech Milosz ZemanPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан у пятніцу, 17 снежня ў замку Ланы прызначыў новы ўрад, які ўзначаліў Пётр Фіяла. Тым самым прыкладна праз тры з паловай гады завершыў сваю працу кабінет меншасці, які фармавалі рух ANO і сацыял-дэмакраты на чале з Андрэем Бабішам.

Кааліцыя «Разам» (грамадзянскія дэмакраты ODS, хрысціянскія дэмакраты KDU-CSL і TOP 09) і «Пірацкая партыя», а таксама STAN («Старасты і незалежныя») дамовіліся аб супрацоўніцтве адразу пасля кастрычніцкіх выбараў у парламент, кааліцыйнае пагадненне было падпісана месяц таму.

Прэзідэнт Мілаш Земан пажадаў новым міністрам справіцца з выклікамі, якія перад імі стаяць, а гэта пандэмія, энергетычны крызіс і пытанні, звязаныя з выкананнем дзяржаўным бюджэтам:

-Прасцей за ўсё было б пажадаць вам поспехаў, але ў гэтым мала канкрэтыкі. Таму я жадаю, каб пасля вас засталося нешта карыснае.

17 снежня не быў уведзены на пасаду толькі Міністр сельскай гаспадаркі Здэнек Некула, які знаходзіцца ў ізаляцыі ў сувязі з заражэннем каранавірусам. Яго ведамства часова ўзначаліць віцэ-прэм'ер Марʼян Юрэчка. Пасля цырымоніі прызначэння міністраў, міністры адправіліся ў Прагу на першае пасяджэнне новага ўрада.

iar/эж