Беларуская Служба

Ва Украіне быў выяўлены першы выпадак заражэння амікронам

18.12.2021 13:05
Заражаны амікронам чалавек, прыехаў ва Украіну з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
A- .
Aмікрон-штам каранавіруса.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Украіне быў выяўлены першы выпадак заражэння амікрон-штамам каранавіруса. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны. Міністр Віктар Ляшко паведаміў, што заражаны амікронам чалавек, прыехаў ва Украіну з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, дзе кантактаваў з людзьмі, хворымі на COVID-19.

За мінулыя суткі ва Украіне былі выяўленыя 7,5 тысячы новых выпадкаў заражэння каранавірусам. 288 пацыентаў памерлі. Таксама за апошнія суткі былі прышчэпленыя 137 тысяч чалавек. Зараз 31% насельніцтва Украіны цалкам прышчэплены.

IAR/аз

У Польшчы быў пацверджаны першы выпадак заражэння амікронам

16.12.2021 14:29
Гаворка ідзе пра 30-гадовую грамадзянку Лесота, якая ўдзельнічала ў лічбавым саміце ААН у Катавіцах.