Беларуская Служба

Генсакратар НАТА: Нягледзячы на заклікі, Расея працягвае канцэнтрацыю войска на мяжы з Украінай

21.12.2021 16:04
Ваенная выведка Узброеных сіл Украіны паведаміла, што на Данбасе знаходзіцца ад 600 да 800 расейскіх кадравых афіцэраў.
НАТАBy DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

Нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці, Расія працягвае збіраць войскі на мяжы з Украінай, заявіў генеральны сакратар НАТА. Енс Столтэнберг зноў папярэдзіў улады ў Маскве, прыгразіў сур’ёзнымі наступствамі і заклікаў знізіць напружанасць.

Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу заявіў, што ўзмацненне канцэнтрацыі расійскіх войскаў – гэта не справакаваная і невытлумачальная акцыя. Ён падкрэсліў, што НАТА гатова размаўляць з Расіяй, але з павагай для ключавых прынцыпаў еўрапейскай бяспекі.

«Гаворка ідзе пра права кожнай краіны выбіраць уласны шлях і права дзяржаў НАТА абараняць сваіх саюзнікаў. Мы ніколі не пойдзем на кампраміс у гэтым пытанні», – сказаў кіраўнік НАТА.

Ваенная выведка Узброеных сіл Украіны паведаміла, што на Данбасе знаходзіцца ад 600 да 800 расiйскіх кадравых афіцэраў. Яны ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях супраць украінскіх урадавых сіл.

IAR/аз