Следчы камітэт Расіі абвінаваціў адваката Івана Паўлава ў здрадзе дзяржаве і распачаў крымінальную справу па гэтай справе, паведаміла Радыё Свобода. Верагодна, рашэнне было прынятае яшчэ ў красавіку, але агучанае толькі цяпер.
Іван Паўлаў – вядомы расійскі юрыст, які больш за 20 гадоў прадстаўляе абвінавачаных у здрадзе і праціўнікаў Крамля. Адвакат з верасня знаходзіцца за мяжой. Ён пакінуў Расію, баючыся арышту.
Іван Паўлаў на пачатку ХХІ стагоддзя заснаваў аб’яднанне «Каманда 29» і разам з іншымі адвакатамі прадстаўляў у судах асобы, абвінавачаныя ў экстрэмізме, тэрарызме або дзяржаўнай здрадзе, а таксама дапамагаў расейцам, якія пераследуюцца спецслужбамі.
Апошнія месяцы Паўлаў прадстаўляў, між іншым, інтарэсы Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.
Увесну праваахоўнікі абвінавацілі адваката ў разгалошванні таямніцы следства. Пазней яго арганізацыя «Каманда 29» была прызнаная «непажаданай», таму юрысты вырашылі ліквідаваць аб'яднанне. У верасні Іван Паўлаў заявіў, што яму перашкаджаюць выконваць прафесійныя абавязкі і выехаў з Расіі.
Следчы камітэт выдаў на яго ордэр на арышт, а Мінюст уключыў яго і яшчэ чатырох адвакатаў у спіс так званых «замежных агентаў».
IAR/аз