Беларуская Служба

Расія канцэнтруе войскі ля мяжы з Украінай і пачынае ваенныя вучэнні

23.12.2021 11:53
Некаторыя аналітыкі адзначаюць, што манеўры праходзяць ля межаў Украіны ў той час, калі ўлады ў Кіеве кажуць пра небяспеку расійскай агрэсіі.
ілюстраційне фотоpixabay.com/CCO

У анексаваным Расіяй Крыме пачаліся ваенныя вучэнні, паведамляе радыё «Рэха Масквы». У плане манеўраў таксама выкарыстанне палігонаў каля Наварасійска ў Чорным моры. Некаторыя аналітыкі адзначаюць, што манеўры праходзяць ля межаў Украіны ў той час, калі ўлады ў Кіеве кажуць пра небяспеку расійскай агрэсіі.

Сёння ў Крыме пачынаюць вучэнні каля 1200 спецназаўцаў з цяжкай ваеннай тэхнікай. Аднак заўтра гэтая ж група правядзе трэніровачныя мерапрыемствы ў ваколіцах Наварасійска на палігоне Раеўскага.

Маскоўскае радыё паведаміла, што падчас манеўраў планавалася страляць баявымі патронамі, у тым ліку артылерыйскімі. У вучэннях таксама будуць задзейнічаны падраздзяленні супрацьпаветранай абароны і спецыялізаваныя падраздзяленні хімічнай, радыелагічнай і біялагічнай абароны.

Раней некаторыя эксперты НАТА і расійскія незалежныя аналітыкі паведамлялі, што Расія канцэнтруе войскі ля межаў Украіны. Крэмль запэўніў, што не мае намеру нападаць на суседнюю краіну. Краіны Еўрасаюза і ЗША папярэдзілі Маскву аб санкцыях у выпадку нападзення на Украіну.

IAR PR/нг