Беларуская Служба

ЗША ды Канада запэўнівае дзяцей: пандэмія не спыніць Санту

24.12.2021 15:45
Камандаванне супрацьпаветранай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD), якое патрулюе неба больш за 60 гадоў, інфармуе дзяцей пра падарожжа Санта Клаўса.
Ілюстрацыйны здымак iessephoto/PIXABAY/CC0

Вайскоўцы запэўніваюць, што ў гэтым годзе, нягледзячы на ​​пандэмію Covid-19, дзеці дачакаюцца візіт барадатага святога.

«Будзьце спакойныя, дзеці ўсіх узростаў: Святы Мікалай прыйдзе да Вас у Калядны вечар, Covid-19 яго не спыніць», — распавялі NORAD агенцтву AP.

Місія амерыкана-канадскага падраздзялення - назіраць за небам над Паўночнай Амерыкай на прадмет любых магчымых пагроз. Аднак напярэдадні Калядаў NORAD пачынае спецаперацыю — радыёлакацыйныя станцыі на поўначы Канады і на Алясцы, як кожны год, атрымліваюць сігналы з носа паўночнага аленя Рудольфа.

NORAD падае інфармацыю аб падарожжы св. Мікалая ў рэальным часе 24 снежня. За вандроўкай святога можна сачыць за гэтым ад поўдня на афіцыйным сайце noradsanta.org. Дзякуючы вайскоўцам можна глядзець на падарожжа св. Санта-Клаўс у 3D, калі ён будзе перасякаць паўднёвы Ціхі акіян, Азію, Афрыку, Еўропу і Амерыку.

Падарожжа праецыруецца на гіганцкіх экранах у святочна ўпрыгожаным камандным пункце на базе касмічных сіл Петэрсан у штаце Каларада, ЗША.

Дзясяткі валанцёраў на вайсковай базе і дзясяткі валанцёраў адказваюць на тэлефонныя званкі дзяцей, якія чакаюць на Санта Клаўса. Звычайна гэта пытанні аб тым, калі ён з'явіцца ў іх доме або якое печыва ён хацеў бы. NORAD таксама прадстаўляе тэхнічную інфармацыю, такую ​​як вага падарункаў пры ўзлёце, характарыстыкі саняў ды моц паўночных аленяў.

Аперацыя праводзіцца з захаваннем санітарных абмежаванняў, звязаных з Covid-19. Сёлета Санта будзе ў масцы.

Традыцыя бярэ пачатак з 1955 года, калі палкоўніку Гары Шоупу з NORAD пазваніла дзіця, якое памылкова набрала нумар ВПС, перакананае, што тэлефануе да св. Мікалая. Шоуп запэўніў дзіця, што ён св. Мікалай, і так пачалася штогадовая традыцыя.
PAP/юл