Беларуская Служба

НАСА адправіла ў космас тэлескоп «Джэймс Уэб»

25.12.2021 20:48
Амерыканскае касмічнае агенцтва НАСА адправіла ў космас тэлескоп «Джэймс Уэб». Запуск прайшоў з палігона Куру ў французскай Гвіяне.
Rakieta z teleskopem wystartowała o 13:20 czasu polskiego
Rakieta z teleskopem wystartowała o 13:20 czasu polskiegoPAP/EPA/JM GUILLON/ESA / HANDOUT



Апарат будзе даследаваць космас у інфрачырвоным і аптычным дыяпазоне, што дазволіць даведацца шмат новага аб эвалюцыі галактык. Акрамя таго, «Джэймс Уэб» будзе даследаваць атмасферы далёкіх планет. Гэта дапаможа вучоным зразумець, ці прыдатныя яны для жыцця.

Касмічнаму тэлескопу «Хабл» споўнілася 30 гадоў

На працягу чатырох тыдняў тэлескоп будзе рухацца да так званай другой кропкі Лагранжа, якая знаходзіцца за паўтара мільёна кіламетраў ад Зямлі. Затым на працягу некалькіх месяцаў ён будзе праходзіць этапы каліброўкі прыбораў, а першыя здымкі атрымае прыкладна праз паўтара гады пасля запуску.

Над стварэннем тэлескопа працавалі больш за 30 гадоў. Апарат каштаваў НАСА 10 мільярдаў долараў. Гэта ў 20 разоў вышэй за разліковы кошт. Названы тэлескоп у гонар кіраўніка месячнай праграмы «Апалон». «Джэймс Уэб» заменіць свайго папярэдніка тэлескоп «Хабл». Новы апарат павінны былі адправіць у космас яшчэ ў 2007 годзе, але гэтыя тэрміны неаднаразова зрушваліся.

svoboda.org / вх