Беларуская Служба

Палітыка саступак перад Расіяй небясьпечная

26.12.2021 09:14
Гісторыя паказвае, што палітыка саступак у адносінах да Расіі вельмі небяспечная і контрпрадуктыўная, заявіла PAP нямецкая еўрадэпутат ад партыі «Зялёных» Віола фон Крамон.
Ілюстрацыйны здымакEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA

Адна з вядучых нямецкіх экспертак па адносінах з Расіяй і іншымі постсавецкімі краінамі заклікае кардынальна змяніць палітыку ЕС у дачыненні да Крамля, сцвярджаючы, што трэба «размаўляць з хуліганам на мове, якую той разумее».

- Расія назапашвае войскі на мяжы з Украінай. Мы гэта бачылі раней. Агрэсар такім чынам шантажуе сваіх больш слабых суседзяў, а ўвесь астатні свет за гэтым сочыць. Мы гэта бачылі шмат разоў у гісторыі чалавецтва. Таксама нядаўна: у красавіку і лістападзе. Палітыка саступак Расіі, як вучыць гісторыя, - гэта вельмі небяспечна, амаральна і контрпрадуктыўна. Павялічваючы залежнасць ад Расіі, мы здраджваем сваім саюзнікам і ставім будучыню нашага кантынента пад сумнеў. Давайце пакажам зубы і кіпцюры. Давайце размаўляць з агрэсарам на зразумелай яму мове - жорсткіх санкцый. (...) Давайце ўмацоўваць партнёрства з Украінай, калі Крэмль хоча яе запалохаць і запалохаць нас. Няхай словы стануць справамі. Давайце пакажам Расіі, што кіруе міжнароднае права, а не закон джунгляў.


Фон Крамон таксама звяртае ўвагу, што Расія ніколі не разглядала экспарт сыравіны як выключна камерцыйнае прадпрыемства. Расійскія ідэолагі наўпрост кажуць пра палітычную функцыю, пра патрэбу паставіць еўрапейскія краіны ў залежнасць ад паставак сыравіны.

«Некаторыя лічаць, што трэба даць зялёнае святло газаправоду Nord Stream 2. Але давайце спытаем сябе: што з'яўляецца асноўным экспартам Крамля? Нафта? Газ? Не. Хаос», дадала еўрадэпутат.

Пр/юл