Беларуская Служба

Транзітам праз Польшчу з Беларусі ў 2021 годзе ў Нямеччыну патрапілі больш за 11 тысяч мігрантаў

28.12.2021 09:28
Гэта дадзеныя нямецкай паліцыі.
Liczba wniosków o azyl w Niemczech rośnie szybciej niż w innych krajach UE
Liczba wniosków o azyl w Niemczech rośnie szybciej niż w innych krajach UEJazzmany/Shutterstock

Больш за 11 тысяч нерэгулярных мігрантаў патрапілі ў Нямеччыну сёлета пасля транзіту праз Польшчу з Беларусі, паведаміла нямецкая паліцыя 27 снежня.

Па дадзеных нямецкіх праваахоўнікаў, усяго зафіксавана 11162 незаконных уезды, «звязаных з Беларуссю», прычым больш за 95% гэтых выпадкаў прыйшліся на перыяд са жніўня па лістапад.

Паліцыя паведаміла, што назіраецца тэндэнцыя да зніжэння незаконнага перасячэння мяжы: 470 выпадкаў у снежні ў параўнанні з больш як 8000 у кастрычніку і лістападзе.

Згодна з нямецкім заканадаўствам, мігрантам, якія падаюць заяву аб прадастаўленні прыстанішча, дазваляецца заставацца ў краіне да разгляду іх заявы аб абароне.

Зніжэнне колькасці пераходаў мігрантаў у снежні можа адлюстроўваць змяненне палітыкі ў Беларусі пасля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі трапіў пад пяты пакет санкцый ЕС, які таксама аказваў ціск на трэція краіны, каб яны спынілі патокі мігрантаў.

"Радыё Свабода" / вх