Група жанчын выйшла на пратэст на вуліцы Кабула, абвінавачваючы талібаў у забойстве людзей, якія служылі ў войску да таго, як баевікі прыйшлі да ўлады.
Удзельнікі дэманстрацыі выкрыквалі «Справядлівасць, справядлівасць».
Каля мячэці ў цэнтры сталіцы сабраліся каля 30 жанчын. Затым яны прайшлі шэсцем па вуліцах сталіцы. Праз некалькі сотняў метраў іх спынілі талібы. Вайскоўцы таксама спрабавалі перашкодзіць журналістам асвятляць дэманстрацыю.
Яны затрымалі групу журналістаў, канфіскавалі, а потым вярнулі ім тэхніку. Перад тым, як вярнуць фотаапараты, яны выдалілі фатаграфіі з карт памяці.
Дэманстрацыя адбылася праз некалькі тыдняў пасля таго, як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Amnesty International і Human Rights Watch апублікавалі паведамленні, якія паказваюць, што талібы здзейснілі больш за 100 забойстваў з моманту захопу ўлады.
На мінулым тыдні кіраўнікі Афганістану распусцілі выбарчую камісію. Былыя супрацоўнікі гэтых устаноў кажуць, што гэта азначае сапраўдны канец дэмакратыі ў гэтай краіне.
Раней было зачынена міністэрства па справах жанчын. Іх замяніла міністэрства па прапагандзе цнотаў і прадухіленні заганаў. У мінулыя выхадныя талібы забаранілі жанчынам падарожнічаць на вялікія адлегласці без сваяка мужчынскага полу.
IAR / вх