Украіна прадоўжыла паўгадавы тэрмін знаходжання беларусаў у краіне на 2022 год, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
У 2020 годзе ўрад Украіны прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой грамадзяне Беларусі атрымалі права легальна знаходзіцца ў краіне 180 дзён цягам году. Раней гэты тэрмін складаў 90 дзён.
Пастанова першапачаткова дзейнічала да 31 снежня 2021 года, цяпер яе дзеянне прадоўжанае да 31 снежня наступнага году.
вс