Віктар Шэндэровіч, пісьменнік і сатырык, вядомы сваімі крытычнымі поглядамі на расійскія ўлады, абвясціў у Фэйсбуку, што пакінуў Расію. У снежні ён далучыўся да групы культурніцкіх актывістаў, прызнаных «замежнымі агентамі».
«Ад'езд – гэта тое, што Крэмль прапаноўваў мне 20 гадоў, бясконца і дэманстратыўна пагражаючы крыміналкай», – цытуе запіс Шэндэровіча «Новая газета».
Сатырык звярнуў увагу, што прадпрымальнік Яўген Прыгожын, які лічыцца блізкім да Крамля, патрабаваў прыцягнуць яго да адказнасці за «паклёп». «Я, аднак, устрымаюся ад асабістага ўдзелу ў гэтых крымінальных працэсах», – напісаў Шэндэровіч. «Цяпер без усялякіх метафар мы гаворым пра перспектыву пазбаўлення волі», – дадаў ён.
«Новая газета» паведамляе, што невядома, калі Шэндэровіч пакінуў Расію і куды паехаў.
ав