Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Ад маштабу дапамогі Украіне залежыць канец вайны

16.04.2022 15:36
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ад маштабу дапамогі Украіне і памеру санкцый, накладзеных на Расію, таксама залежыць, колькі ўкраінцаў захавае жыццё.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіhttps://www.president.gov.ua/

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўсіх дзяржаў свету з заклікам падтрымаць Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. У выступе, апублікаваным на сайце прэзідэнта, Уладзімір Зяленскі сказаў, што заканчэнне жудаснай вайны залежыць ад двух фактараў - барацьбы, якую вядуць яго суайчыннікі, і дапамогі, якую ў гэтай барацьбе свет аказвае Украіне.

«Калі хто спытае: год ці гады (працягнецца вайна- рэд)?, я адкажу, што ў вашых сілах зрабіць вайну значна карацей. Чым больш і хутчэй мы атрымаем усю зброю, якую мы просім, тым мацнейшымі будуць нашы пазіцыі. І тым хутчэй наступіць мір. Чым хутчэй дэмакратычны свет зразумее, што эмбарга на нафту з Расіі і поўнае блакіраванне банкаўскага сектара - гэта неабходныя крокі да міру, тым хутчэй скончыцца вайна».

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ад маштабу дапамогі Украіне і памеру санкцый, накладзеных на Расію, таксама залежыць, колькі ўкраінцаў захавае жыццё.

яс