Стартавала судовае слуханне па справе 21-гадовага Вадзіма Шышымарына, камандзіра аднаго з падраздзяленняў Кантэміраўскай танкавай дывізіі РФ.
Ён абвінавачваецца ў тым, што забіў бяззбройнага 62-гадовага жыхара ў вёсцы Чупахоўка Сумскай вобласці, які ехаў на ровары і размаўляў па тэлефоне. Паседжанне па ягонай справе будзе адкрытым.
Таксама першых двух расійскіх вайсковых лётчыкаў будуць судзіць за бамбардзіроўкі грамадзянскіх аб'ектаў ва Украіне. На наступным тыдні пачнецца слуханне з удзелам абвінавачаных лётчыкаў.
Пракуратура таксама рыхтуецца судзіць 41 расійскага падазраванага ў забойствах, згвалтаваннях, рабаванні і выбухах мірных жыхароў.