Беларуская Служба

УС Украіны знішчылі базу ПВК «Вагнэр»

09.06.2022 13:08
«Гарыць стадыён у Стаханаве, дзе была размешчаная база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Вынікі абстрэлу Крыніца: fot. Telegram/Bochkala_WAR)

У чацвер, 9 чэрвеня, у горадзе Кадзіеўка (былы Стаханаў), які знаходзіцца на тэрыторыі самаабвешчанай ЛНР, была знішчаная база расійскіх наймітаў з групы «Вагнера». Паводле папярэдняй інфармацыі, выжыў толькі адзін чалавек.

Украінскі журналіст і вайсковы карэспандэнт Раман Бачкала апублікаваў у сваім ТГ-канале фатаграфію, на якой бачныя аблокі дыму над стадыёнам у Кадзіеўцы. «Гарыць стадыён у Стаханаве, дзе была размешчаная база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», паведамляе журналіст.

Група «Вагнэра» – гэта прыватная ваенная кампанія, якая, па дадзеных СМІ, звязаная з сябрам Пуціна, бізнэсмэнам Яўгенам Прыгожыным.

tvp.info/эж

На Данбасе працягваюцца жорсткія баі, між іншым, за Севераданецк

08.06.2022 08:16
А беларуская армія праводзіць вучэнні па фармаванні ўдарных груповак на мяжы з Украінай.

Украіна кантралюе траціну Севераданецку

09.06.2022 12:16
Па Севераданецку вядзецца артылерыйскі і ракетны абстрэлы, а таксама мінамётны агонь.