Беларуская Служба

Украіна кантралюе траціну Севераданецку

09.06.2022 12:16
Па Севераданецку вядзецца артылерыйскі і ракетны абстрэлы, а таксама мінамётны агонь.
  ()
Абаронца Украіны (Ілюстрацыя)Крыніца: PAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Украінскія сілы, па інфармацыі мясцовай адміністрацыі, кантралююць каля траціны Севераданецку – прамысловую зону і навакольныя жылыя кварталы. Кіраўнік ваена-грамадзянскай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай паведаміў, што дальнабойная артылерыя дапамагла бы адбіць атакі расяянаў на Севераданецк. Палітык распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу 24, што ў цяперашні час ідзе масіраваны абстрэл гораду і ваколіц:

-Яны знішчаюць усё, што якім-небудзь чынам можна выкарыстоўвацца для абароны. Яны вядуць бесперапынныя абстрэлы. Акупанты проста не спыняюцца. Як толькі мы атрымаем дальнабойную артылерыю, каб супрацьстаяць расійскай, нашы спецназаўцы змогуць «ачысціць» горад за 2-3 дні.

Генштаб Узброеных Сіл Украіны паведаміў, што па Севераданецку вядзецца артылерыйскі і ракетны абстрэлы, а таксама мінамётны агонь. З-за баёў з гораду ўжо немагчыма эвакуіраваць жыхароў.

iar/эж

Прэзідэнт Зяленскі наведаў лінію фронту ў ваколіцах Севераденцку

06.06.2022 08:35
Палітык таксама наведаў Запарожскую вобласць, дзе  сустрэўся, у прыватнасці, з бежанцамі з акупаванага Марыупалю.

ЗША адправілі чарговую партыю гаўбіц M777 ва Украіну

09.06.2022 11:21
Раней Нарвегія афіцыйна пацвердзіла, што перадала Украіне 22 самаходныя гаўбіцы М109.