З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне расіяне знішчылі або пашкодзілі больш за 400 абʼектаў культуры. Сярод іх музеі, тэатры, а таксама гістарычныя будынкі, у тым ліку культавыя месцы. Такія дадзеныя прадставіла Міністэрства культуры Украіны.
У спісе 128 гістарычных будынкаў. Адзін з іх – цалкам разбураны будынак XVIII стагоддзя ў Харкаўскай вобласці, дзе размяшчаўся музей украінскага паэта і філосафа Грыгорыя Скавароды.
Агулам расіяне разбурылі або пашкодзілі больш за 30 музэяў. Адна з самых вялікіх страт – гэта музей Архіпа Куінджы ў Марыупалі, падкрэслівае ўкраінскі гісторык і журналіст Раман Кабачэй. Як ён тлумачыць, гэта мастацкі музей, які налічвае каля 4 000 экспанатаў, у тым ліку карціны вядомых мастакоў Архіпа Куінджы і Івана Айвазоўскага. Установа пацярпела, між іншым, ад авіябомбы.
Расійскія бомбы і ракеты таксама разбураюць гістарычныя рэлігійныя абʼекты. У Данецкай вобласці вораг неаднаразова абстраляў Свянтагорскую лаўру – праваслаўную святыню і месца паломніцтваў.
IAR/аз