Беларуская Служба

Прага: міністры фінансаў абмяркоўваюць наступствы расійскай агрэсіі

09.09.2022 13:10
Міністры фінансаў ЕС абменьваюцца досведам барацьбы з інфляцыяй і наступствамі энергетычнага крізысу.
a
ПрагaPexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністры фінансаў краінаў Еўрасаюза абмяркоўваюць у Празе эканамічныя наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны. У двухдзённай сустрэчы таксама возьмуць удзел кіраўнікі Нацбанкаў і прадстаўнікі Еўрапейскага цэнтральнага банка. Тэму працягвае Войцех Стоба:

- Нефармальная сустрэча навязвае да ліпеньскага пасяджэння Савета па эканамічных і фінансавых справах, падчас якога міністры ЕС прынялі рашэнне аб фінансавай падтрымцы Украіны ў памеры аднаго мільярда еўра.

У сераду Еўракамісія прапанавала даць Украіне яшчэ пяць мільярдаў у рамках абвешчанага пакета на агульную суму 9 мільярдаў еўра. Дапамога ЕС будзе прадастаўляцца ў выглядзе крэдытаў пад нізкія працэнты.

Міністры ЕС абменьваюцца ў Празе досведам барацьбы з інфляцыяй і наступствамі энергетычнага крызісу.

IAR/аз

Украіна – галоўная тэма Эканамічнага форуму ў Карпачы

06.09.2022 10:06
У гарадок на поўдні Польшчы прыедзе больш за 5 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 200 гасцей з Украіны.

Прэзідэнт Украіны выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Лізаветай ІІ

09.09.2022 08:01
Нашы думкі і малітвы з вамі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.