Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі агучыў украінскую формулу міру

15.11.2022 08:05
Прэзідэнт адзначыў, што не трэба прапаноўваць Украіне кампрамісаў з сумленнем, суверэнітэтам, тэрыторыяй і незалежнасцю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

У інтэрнэце з'явілася поўная версія выступу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на саміце G20 на Балі ў аўторак, 15 лістапада.

Прэзідэнт у пачатку выступлення падкрэсліў, што прыехаў з вызваленага ад захопнікаў Херсона і сказаў, што ёсць украінская формула міру, і ў ёй няма месца кампрамісам з сумленнем, тэрыторыяй і незалежнасцю.

«Не варта прапаноўваць Украіне кампрамісы з сумленнем, суверэнітэтам, тэрыторыяй і незалежнасцю. Мы паважаем правілы, і мы – людзі слова. Украіна заўсёды была лідарам міратворчых намаганняў і свет гэта бачыў. І калі Расія кажа, што быццам хоча скончыць гэтую вайну, няхай дакажа гэта дзеяннямі», – адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны зазначыў, што мірных дагавораў для таго, каб «перачакаць» і «падкапіць сілы», таксама не будзе.

«Мы не дамо Расіі перачакаць, нарасціць сілы, а затым пачаць новую серыю тэрору і глабальную дэстабілізацыю», – зазначыў Зяленскі.

вс