Беларуская Служба

Bellingcat: Затрыманыя ў Швецыі расійскія эмігранты мелі кватэру ў элітным доме ГРУ у Маскве

28.11.2022 10:16
Паводле Bellingcat, адным з суседзяў расіян у Маскве быў генерал-майор Андрэй Авяр’янаў.
Bellingcat:
Bellingcat: Затрыманыя ў Швецыі расійскія эмігранты маюць кватэру ў элітным доме ГРУ РФ twitter.com/EliotHiggins

Пара расійскіх эмігрантаў, якіх нейкі час таму затрымалі ў Швецыі з-за падазрэння ў шпіёнскай дзейнасці, у кастрычніку 1999 года былі ўладальнікамі кватэры ў адным з маскоўскіх дамоў, дзе пражываюць супрацоўнікі ГРУ, паведаміў заснавальнік групы Bellingcat Эліёт Хігінс.

Паводле той жа крыніцы, адным з суседзяў затрыманых быў, між іншым, генерал-майор Андрэй Авяр’янаў, кіраўнік часткі 29155 ГРУ – падпольнай дыверсійнай групы, якая стаіць, між іншым, за спробай атручэння Сяргея Скрыпаля і балгарскага гандляра зброяй Амяляна Гебрэва. Акрамя таго, у згаданым доме пражывае таксама Дзяніс Сяргееў, трэці падазраваны ў атручэнні Скрыпаля і яго дочкі.

Як доўга падазраваныя ў шпіёнстве расіяне жылі ў згаданым доме невядома. 20 гадоў таму пара пераехала ў Швецыю і наладзіла там свой бізнес, нагадвае hromadske.radio.

аз