Беларуская Служба

Расія ў двух морах трымае 100 «Калібраў»

04.12.2022 19:36
Войскі РФ выкарыстоўваюць ракеты «Калібр» з першага дня поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
    .
Запуск расійскіх «Калібраў» па Украіне. Скрыншот з відэа Мінабароны РФ

Па стане на 4 снежня Расія вывела на баявое дзяжурства ў Чорнае мора 21 карабель, сярод якіх 4 носьбіты крылатых ракет «Калібр» з агульным залпам 24 ракеты. У Міжземным моры знаходзяцца 9 расійскіх караблёў, з іх 5 носьбітаў крылатых ракет «Калібр», агульны залп – 76 ракет». У Азоўскім моры расіяне кантралююць марскія камунікацыі, утрымліваючы на баявым дзяжурстве 2 караблі, пра гэта паведамляе штаб Ваенна-марскіх сілаў арміі Украіны.

Згодна з наяўнай у адкрытых крыніцах інфармацыі, далёкасць стральбы ракетамі «Калібр» па марскіх цэлях дасягае 375 км, а па наземных - 2 600 км.

Войскі РФ выкарыстоўваюць ракеты «Калібр» з першага дня поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Аднак трэба браць да ўвагі, што расіяне не могуць страляць па Украіне праз паветраную прастору краін-членаў NATA, а ўваход у Чорнае мора перакрыты Турцыяй.

вх