Беларуская Служба

У Херсоне выяўленая катоўня, у якой расіяне здзекаваліся над дзецьмі

16.12.2022 09:43
Расіняе іх збівалі, пагражалі смерцю і кармілі толькі раз на дзень, трымаючы ў невыносных умовах.
ІлюстрацыяPAP/Leszek Szymański

Украінскія вайскоўцы выявілі ў вызваленым Херсоне камеру, дзе расійскія акупанты трымалі непаўналетніх. «Гэта першы раз, калі мы фіксуем выпадак катаванняў дзяцей», – сказаў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Любінец. Групу ўкраінскіх хлопцаў расіяне затрымалі і пасадзілі за здымкі знішчанай тэхнікі расійскага войска. Украінскі журналіст Мсціслаў Чарноў запісаў выказванне аднаго з падлеткаў:

-Мы паехалі фатаграфаваць ваенную тэхніку, якую абстралялі ўкраінцы, і адправілі фота ў мэсанджар УС Украіны. Расіяне ўбачылі нас і праверылі тэлефоны, потым звязалі і павезлі ў Херсон. Нас там сядзела 12 чалавек. Кагосьці пасадзілі на месяц, кагосьці на тыдзень-тры.

Паводле сведчанняў падлеткаў, расіняе іх збівалі, пагражалі смерцю і кармілі толькі раз на дзень, трымаючы ў невыносных умовах. Увесь час свайго знаходжання ў няволі хлопцы чулі крыкі катаваных акупантамі мужчын і жанчын.

iar/эж


У Харкаўскай вобласці ўкраінскія службы эксгумавалі целы больш за 600 мірных жыхароў

18.10.2022 10:50
Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі паведаміў, што іх ідэнтыфікацыя працягваецца, астанкі аналізуюцца на ДНК.

ААН апублікавала даклад аб ваенных злачынствах Расіі ва Украіне

08.12.2022 11:34
У дакуменце сабраныя сведчанні шматлікіх расстрэлаў і катаванняў мірных жыхароў.