Беларуская Служба

Комплексы NASAMS выдатна спраўляюцца ў барацьбе з беспілотнікамі

02.01.2023 19:28
Украінская супрацьпаветраная абарона за ноч збіла ўсе варожыя беспілотнікі.
M -  NASAMS
Mабільны зенітна-ракетны комплекс NASAMSBy Ministerie van Defensie - https://magazines.defensie.nl/defensiekrant/2014/06/nasam, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69946443

Гэтай ноччу, як і папярэдняй, украінская супрацьпаветраная абарона збіла ўсе варожыя беспілотнікі. Расійскі агрэсар атакаваў тэрыторыю Украіны беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Шахед-131» і «Шахед-136». Удалося збіць усе, 39 такіх машын, паведаміў прэс-сакратар ВПС Украіны Юрый Ігнат:

- 39 беспілотнікаў «Шахед-131» і «Шахед-136». Усё знішчана СПА. Безумоўна, галоўным аб'ектам варожых беспілотнікаў застаецца ўкраінская сталіца, там праціўнік бʼе мацней за ўсё, але беспілотнікі таксама атакавалі ва ўсходнім і паўднёвым кірунках.

Большасць беспілотнікаў была збіта з дапамогай мабільных зенітна-ракетных комплексаў NASAMS. NASAMS – амерыканска-нарвежская сістэма малой і сярэдняй далёкасці, прызначаная для барацьбы з ракетамі, у тым ліку балістычнымі і беспілотнікамі. Першыя сістэмы такога тыпу амерыканцы паставілі на Украіну ў пачатку лістапада.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі падзякаваў украінскай супрацьпаветранай абароне

02.01.2023 12:01
Гэтыя дні паказалі, як далёка мы ментальна і па-чалавечы адышлі ад таго, што адбываецца ў Расіі, заявіў прэзідэнт Украіны.

Украінская выведка: Расія мяняе тактыку баявых дзеянняў

02.01.2023 16:31
Зараз галоўная мэта Расіі – пераняць кантроль над усім Данбасам, кажуць прадстаўнікі ўкраінскай выведкі.