Беларуская Служба

Да танкавай кааліцыі далучылася чарговая краіна

23.02.2023 14:07
Варта нагадаць, што ініцыятарам стварэння так званай танкавай кааліцыі для патрэбаў УС Украіны была менавіта Польшча.
 Leopard 2  ()
Танк Leopard 2 (ілюстрацыя)Крыніца: PAP/EPA/FILIP SINGER

Фінляндыя адправіць ва Украіну тры танкі Leopard 2, заявіў міністр абароны краіны Міка Савола. Агулам у Фінляндыі амаль 200 такіх танкаў.

Напрыканцы студзеня Фінляндыя абвясціла аб 12-м пакеце ваеннай дапамогі Украіне на 400 мільёнаў еўра, уключаючы цяжкую артылерыю і боепрыпасы. У пакет не ўваходзіла перадача танкаў Leopard.

У складзе міжнароднай кааліцыі Польшча перадасць Украіне 14 танкаў Leopard 2, Германія – восем, Нарвегія – чатыры, Іспанія – шэсць. Урады Партугаліі, Нідэрландаў і Даніі таксама заявілі аб перадачы гэтых танкаў са сваіх складоў. 23 лютага міністр абароны Швецыі паведаміў, што яго краіна таксама разглядае магчымасць адпраўкі танкаў Leopard ва Украіну.

Варта нагадаць, што ініцыятарам стварэння так званай танкавай кааліцыі для патрэбаў УС Украіны была менавіта Польшча.

iar/ez

Польшча гатовая ў любы момант перадаць Украіне старыя самалёты

18.02.2023 13:00
Сёння мы можам казаць пра перадачу нашых МІГаў у рамках шырокай кааліцыі, адзанчыш Матэвуш Маравецкі.