Беларуская Служба

Расійская апазіцыя запэўнівае, што хоча краху рэжыму Пуціна

24.02.2023 12:30
Найбольш расіян збеглі з краіны пасля таго, як 21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў мабілізацыю.
На здымку сцяг Украіны PAP/EPA/NARONG SANGNAK

У гадавіну ўварвання ва Украіну частка расійскай апазіцыі запэўнівае, што хоча краху крамлёўскага рэжыму. З пачатку агрэсіі з Расіі ўцяклі каля мільёна чалавек. Многія проста хочуць перачакаць вайну, але ёсць і тыя, хто стварае антываенныя рухі і падтрымлівае Украіну.

Найбольш расіян збеглі з краіны пасля таго, як 21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў мабілізацыю. Большасць з іх падарожнічае па краінах, чакаючы заканчэння вайны.

У сваю чаргу актывісты апазіцыі, незалежныя журналісты, праваабаронцы і прадстаўнікі інтэлігенцыі пакінулі Расію ў першыя дні вайны. «Яны падтрымліваюць барацьбу ўкраінцаў супраць рэжыму Уладзіміра Пуціна», – кажа Арцём Важэнкоў з руху «Адкрытая Расія», які цяпер жыве ў Германіі:

- Галоўная мэта ўсіх расійскіх апазіцыянераў, і не толькі апазіцыянераў, а ўсіх разумных людзей – спыніць вайну і перамагчы зло ўнутры краіны.

Некаторыя расійскія актывісты былі запрошаныя да ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Адзін з удзельнікаў канферэнцыі, бізнесовец і былы палітвязень Міхаіл Хадаркоўскі, заявіў, што гатовы ўзяць уладу ў Расіі пасля падзення рэжыму і перабудаваць дзяржаву як парламенцкую рэспубліку на прынцыпах дэмакратыі.

IAR/аз