Беларуская Служба

З верасня ўкраінская СПА знішчыла 650 расійскіх ракет

26.02.2023 13:32
Украінская армія атрымала ад заходніх саюзнікаў сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS, IRIS-T, Crotale і Gepard.
     650
З верасня ўкраінская СПА знішчыла 650 расійскіх ракетPAP/Leszek Szymański

З верасня мінулага года ўкраінская СПА знішчыла больш за 650 крылатых ракет расійскай вытворчасці і 610 беспілотнікаў іранскай вытворчасці. Пра гэта паведаміў камандуючы ВПС Украіны генерал Мікола Олешчук.

Генерал падкрэсліў, што ўкраінская армія атрымала ад заходніх саюзнікаў сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS, IRIS-T, Crotale і Gepard і чакае паставак амерыканскіх сістэм Patriot. Аднак гэтыя пастаўкі недастатковыя.

«Нам патрэбная больш сучасная зброя, якая будзе перашкаджаць дзеянням паветраных тэрарыстаў», – сказаў генерал.

У першую чаргу, гэта шматмэтавыя самалёты і сістэмы супрацьпаветранай абароны сярэдняй і далёкай адлегласці.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Дзясяты пакет санкцый супраць Расіі не апошні

26.02.2023 10:32
Прэзідэнт Украіны падзякаваў усім, хто падтрымлівае Украіну на міжнароднай арэне.