Украіне патрэбны сучасныя самалёты, чарговы раз нагадаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У традыцыйным запісе, апублікаваным у сацыяльных сетках, ён заявіў, што гэтыя машыны неабходныя для абароны ад расійскага агрэсара.
-Нам патрэбны авіяцыйны складнік супрацьпаветранай абароны – сучасная баявая авіяцыя для абароны ўсёй тэрыторыі краіны ад расійскага тэрору. СПА поўная толькі тады, калі яна падтрымліваецца авіяцыяй. Сучаснай авіяцыяй. Мы зможам у поўнай меры абараніць неба, калі будзе знята авіяцыйнае табу ў нашых адносінах з нашымі партнёрамі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што вайскоўцы, якія служаць у СПА, ужо выконваюць «выдатную працу».
ав