Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы выведкі Вялікабрытаніі.
27 лютага Мінабароны Украіны пацвердзіла, што збіла 11 беспілотнікаў «Шахед» з 14 запушчаных за ноч. Кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Попко паведаміў, што дзевяць з іх былі збітыя ў раёне паветранай прасторы Кіева. Яшчэ тры былі збітыя ў Чарнігаўскай вобласці на поўначы Украіны.
«Улічваючы вектар атакі, гэтыя БПЛА «Шахед», хутчэй за ўсё, былі запушчаныя з Бранскай вобласці Расіі. Раней, па стане на сярэдзіну снежня 2022 года, адзіным месцам пуску быў Краснадарскі край, праз Азоўскае мора», – гаворыцца ў паведамленні.
Да гэтай атакі 26 лютага не было ніякіх паведамленняў аб выкарыстанні БПЛА ва Украіне прыкладна з 15 лютага. Такое зніжэнне колькасці нападаў БПЛА, верагодна, сведчыць аб тым, што Расія вычарпала свае цяперашнія запасы: яна будзе шукаць папаўненне.
«Другая стартавая пляцоўка дасць расіянам яшчэ адзін кірунак атакі, бліжэй да Кіева. Гэта, верагодна, скароціць час знаходжання ў паветры над Украінай і будзе спробай яшчэ больш расцягнуць украінскую супрацьпаветраную абарону», – заявілі ў брытанскім ведамстве.
pravda.com.ua / вх