Беларуская Служба

Расія вярбуе палестынцаў для ўдзелу ў вайне з Украінай

01.03.2023 19:45
Расія завербавала каля 300 палестынцаў для ўдзелу ў вайне з Украінай, у асноўным жыхароў лагера бежанцаў Айн аль-Хільве ў Ліване.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Reuters/ FORUM

У гэтай практыцы Крамлю дапамагаюць людзі, звязаныя з палестынскай дыпламатычнай місіяй у Бейруце і спансаванай Іранам узброенай групоўкай «Хезбала», пра гэта паведамляе выданне The Media Line са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах Лівана.

Расійскія вярбоўшчыкі ў асноўным шукаюць маладых людзей з досведам гарадскога бою і ўмеюць кіраваць беспілотнікамі. Палестынцам прапануюць заробак 350 долараў у месяц. Першыя некалькі сотняў чалавек прайшлі паскораную падрыхтоўку, а потым былі адпраўленыя на фронт ва Украіну. Чакаецца ад'езд яшчэ 100 байцоў.

Большасць завербаваных вайскоўцаў зʼяўляюцца членамі палестынскай палітычнай і вайсковай арганізацыі ФАТХ, якая падтрымлівае прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса.

У той жа час Расія працягвае шукаць наймітаў у Сірыі. Гэтым займаецца прыватная вайсковая кампанія Wagner Group, звязаная з пракрамлёўскім бізнесоўцам Яўгенам Прыгожыным. Не выключана, што ва Украіне зʼявяцца нават вайскоўцы рэгулярнай сірыйскай арміі, якія ваююць на баку Расіі. Такія людзі могуць атрымліваць за службу каля 500-700 даляраў у месяц, што ў Сірыі зʼяўляецца вельмі высокім заробкам.

«Радыё Свабода» / вх