Беларуская Служба

Расіяне баяцца будучага наступу Узброеных сілаў Украіны, у Крыме пачынаецца паніка

26.04.2023 09:43
Назіраецца падзенне рынку нерухомасці.
      .
У Крыме паніка і падзенне цэнаў нерухомасці.фота: By Relief map of Crimea.jpg: Виктор Вderivative work: Aotearoa - Relief map of Crimea.jpgUkraine. Political map 1:1,500,000. SSPE "Kartohrafiia" 2004Polish names: Urzędowy wykaz polskich nazw geograficznych świata. Główny Urząd GeodezjiKartografii, 2013, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487319

Расіяне баяцца будучага наступу УСУ – прапагандысты і жонкі афіцэраў ужо пачалі панікаваць, мяркуе палітычны і ваенны эксперт, былы камандзір узвода батальёна «Айдар», дырэктар Нацыянальнага антарктычнага навуковага цэнтру Яўген Дзікі.

У інтэрв'ю выданню «Главред» ён адзначыў, што мяркуючы з тэлеграм-каналаў прапагандыстаў і па тым, наколькі істэрычна яны хочуць часовага замірэння, складваецца ўражанне, што яны баяцца.

«Дарэчы, з маіх асабістых крыніц, у Крыме паніка і падзенне рынку нерухомасці, таму што менавіта жонкі расейскіх афіцэраў, якія, магчыма, нешта ведаюць аб стане іх войска, масава выстаўляюць кватэры на продаж. Гэта не можа не цешыць, але не будзем упадаць у эйфарыю і пераацэньваць гэта», – заявіў эксперт.

Дзікі адзначыў, што ў акупантаў склалася патавая сітуацыя – з аднаго боку ў іх будуць УСУ, а з другога – загараджальныя атрады «кадыраўцаў».

«Відавочна, што расейцы сапраўды моцна баяцца нашага наступу, але ў кожным выпадку ў іх будзе загад стаяць да смерці. І што пераважыць, гэты загад плюс кадыраўцы з кулямётамі за спінай – невядома, бо практыка загараджальных атрадаў у іх падчас гэтай вайны выразна выявілася», – падсумаваў Дзікі.

Хартыя'97/нг