Беларуская Служба

Кіраўнік французскай контрвыведкі: Расійскія агенты ўзялі на прыцэл палітычны клас у Францыі

27.04.2023 17:01
За апошні год Францыя выслала з краіны каля 50 расійскіх агентаў, у асноўным супрацоўнікаў расійскай амбасады ў Парыжы.
Сцяг Францыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Французская контрвыведка папярэджвае, што расійскія агенты ўзялі на прыцэл палітычны клас у Францыі. Пра гэта яшчэ ў лютым перад парламенцкай Камісіяй па расследаванні замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны казаў кіраўнік Генеральнай дырэкцыі ўнутранай бяспекі Нікаля Лернер. Яго заявы сёння абнародавалі СМІ.

Кіраўнік французскай контрвыведкі заявіў, што цягам апошніх месяцаў яго службы зафіксавалі «ўзмацненне актыўнасці» расійскіх агентаў, якія дзейнічаюць пад дыпламатычным прыкрыццём.
Гаворка ідзе пра шматлікія спробы наладзіць кантакт з дэпутатамі ўсіх палітычных груповак, палітыкамі мясцовага ўзроўню, а таксама цяперашнімі або былымі еўрадэпутатамі.

Французская контрвыведка заявіла, што прыняла адпаведныя меры па ўсведамленні палітычнага асяроддзя. Кіраўнік службы паведаміў, што асабіста сустракаўся з «некаторымі парламентарыямі, міністрамі або былымі міністрамі», якім прапаноўвалі пасады ў замежных кампаніях.

За апошні год Францыя выслала з краіны каля 50 расійскіх агентаў, у асноўным супрацоўнікаў расійскай амбасады ў Парыжы.

IAR /аз

Амбасадар Расіі паскардзіўся, што Польшча заблакавала грошы дыппрадстаўніцтва

27.04.2023 16:00
Нацыянальная пракуратура выступіла з заявай па гэтай справе, паведамляе tvp.info.