Беларуская Служба

Енс Столтэнберг: Члены НАТА ўзброілі больш за дзевяць новых брыгад УСУ

27.04.2023 20:07
Да гэтай пары Украіна атрымала больш за 98 працэнтаў абяцанай баявой тэхнікі, сказаў генсакратар НАТА.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў, што краіны Паўночнаатлантычнага альянсу завяршылі падрыхтоўку і ўзброілі больш за дзевяць новых брыгад УСУ.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі ў Бруселі з прэм'ерам Люксембурга Енс Столтэнберг падсумаваў ваенную падтрымку, якую НАТА аказала Украіне з пачатку расійскага ўварвання:

- У цэлым праз кантактную групу пад кіраўніцтвам ЗША хаўруснікі і партнёры па НАТА аказалі Украіне беспрэцэдэнтную падтрымку. Да гэтай пары былі пастаўленыя больш за 98 працэнтаў абяцанай Украіне баявой тэхнікі. Гэта больш за 1 550 адзінак бронетэхнікі, 230 танкаў і іншай тэхнікі, у тым ліку велізарная колькасць боепрыпасаў.

«Гэта дасць Украіне моцную пазіцыю для далейшага вяртання акупаваных тэрыторый», – падкрэсліў кіраўнік НАТА. Енс Столтэнберг таксама падзякаваў уладам Люксембургу за фінансавы ўклад у фонд альянсу для Украіны.

Генеральны сакратар НАТА дадаў, што размеркаванне фінансавага цяжару дапамогі Украіне будзе важнай тэмай на будучым саміце альянсу ў Вільні.

Пры гэтым ён адзначыў, што падчас саміту плануе ўключыць Украіну ў доўгатэрміновую праграму падтрымкі.

IAR/аз

Міністры абароны Бухарэсцкай дзявяткі выступілі супраць спробаў аднавіць Расійскую імперыю

26.04.2023 19:02
У Варшаве адбылася сустрэча міністраў абароны B9.