Беларуская Служба

Ад расійскага абстрэлу пацярпелі 25 чалавек у Днепрапятроўскай вобласці

01.05.2023 13:49
Расіяне запусцілі 18 крылатых ракет паветранага базіравання X-101/X-555.
Ваенныя знішчэнні ва Украіне ў выніку нападу Расіі фота: t.me/kazansky2017

У ноч на 1 мая расійская армія зноў абстраляла Украіну. Расіяне запусцілі 18 крылатых ракет паветранага базіравання X-101/X-555, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны. Украінская СПА знішчыла 15 ракет.

Ад расійскага абстрэлу найбольш пацярпеў Паўлаградскі раён Днепрапятроўскай вобласці. У Паўлаградзе раненні атрымалі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. У горадзе пашкоджаныя прамысловае прадпрыемства, 19 шматпавярховых дамоў, 25 прыватных будынкаў, садкі, школы і крамы.

вс