Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы паказалі кадры працы на фронце гарматы ад Эстоніі (ВІДЭА)

01.05.2023 18:25
FH70 – гібрыд самаходнай артылерыйскай устаноўкі і звычайнай гаўбіцы.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Маленькая Эстонія аддала Узброеным сілам Украіны ўвесь уласны арсенал гаўбіц FH70.

FH70 – гібрыд самаходнай артылерыйскай устаноўкі і звычайнай гаўбіцы. Зброя атрымала адмысловую класіфікацыю – самарухаючая гаўбіца. Яна выпускаецца нямецкім канцэрнам Rheinmetall і была распрацаваная ў 1970-я гады інжынерамі з Германіі, Вялікабрытаніі і Італіі.

Латок аўтаматычна «заганяе» снарад у ствол, таму тэмп стральбы ў заходніх гаўбіц вышэйшы, чым у расійскіх. На яе таксама пастаўлены дызельны рухавік аб'ёмам 1,7 літра і магутнасцю ў 70 конскіх сіл.

Гармату не трэба зацягваць на пазіцыю ці запіхваць уручную: яна рухаецца самастойна. Па словах вайскоўцаў, да гэтай гаўбіцы падыходзяць снарады чатырох краін. Яна можа трапляць у цэль на адлегласць да 30 км, у залежнасці ад тыпу снарадаў.

вс