Беларуская Служба

Каля 23 тысяч чалавек ва Украіне прызнаныя зніклымі без вестак па надзвычайных абставінах

02.05.2023 13:33
У аўторак украінскія ўлады абвясцілі аб запуску цэнтралізаванага Адзінага рэестра зніклых без вестак, у які збіраюцца дадзеныя розных дзяржаўных ведамстваў.
Знішчэнні ва УкраінеPAP/EPA/DNIPROPETROVSK REGIONAL MILITARY ADMINISTRATION / HANDOUT

Каля 23 тысяч чалавек ва Украіне прызнаныя зніклымі без вестак праз надзвычайныя абставіны, гэта значыць у выніку баявых дзеянняў, паведаміў у аўторак намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Леанід Тымчанка.

З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны дзясяткі тысяч людзей лічацца прапаўшымі без вестак. Большасць з іх знойдзеныя. Аднак каля 23 тысяч надалей лічацца афіцыйна прапаўшымі без вестак па надзвычайных абставінах – у выніку баявых дзеянняў.

У аўторак украінскія ўлады абвясцілі аб запуску цэнтралізаванага Адзінага рэестра зніклых без вестак, у які збіраюцца дадзеныя розных дзяржаўных ведамстваў. Гэта для палягчэння пошуку і магчымасці сем'ям атрымаць адпаведную даведку, якая пацвярджае статус зніклага без вестак.

«Гэта цалкам абароненая база дадзеных. Доступ да яго будуць мець асобныя службовыя асобы: прадстаўнікі Упраўлення па справах зніклых без вестак, супрацоўнікі міліцыі і ІТ-дэпартамента МУС. На падставе заяваў аб знікненні сваякоў, пададзеных у міліцыю, складаюцца ўліковыя карты. Праверкай кожнага чалавека будзе займацца непасрэдна Упраўленне паўнамоцнага прадстаўніка па справах зніклых без вестак, паведаміў Тымчанка.

ав

Украіна падпісала некалькі кантрактаў з турэцкім «Bayraktar»

02.05.2023 11:23
Яны забяспечаць Украіне экспартны прыбытак і зброю новага пакалення.