У сувязі з 80-й гадавінай масавых пагромаў на Валыні прэзідэнты Польшчы і Украіны Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ўшанавалі памяць яе ахвяраў у саборы апосталаў Пятра і Паўла ў Луцку. Прэзідэнты прынялі ўдзел у экуменічным набажэнстве.
Кароткае экуменічнае набажэнства адбылося перад службай за ахвяр Валынскай разні.
Малітву прачытаў арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы:
- Міласэрны Ойча, паглядзі спагадліва на ўсіх Тваіх дзяцей, чыя нявінная кроў кліча да Цябе з кожнага кавалачка гэтай пакутлівай зямлі. Няхай яны атрымаюць Тваё Каралеўства і няхай іх пакуты прынясуць нашым народам пакаянне перад Табой і прабачэнне братам.
На набажэнстве за ахвяр Валыні прымалі ўдзел кіраўнік Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук і арцыбіскуп Луцкі і старшыня Епіскапату Украіны Віталій Скамароўскі. На богаслужэнні прысутнічаў кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаній.
Візіт кіраўнікоў дзяржаў у Луцк раней не анансавалася.
Прэзідэнты Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі наведалі Луцк у асаблівы для гісторыі час – напярэдадні 80-й гадавіны разні палякаў на Валыні, якую здзейснілі ўкраінскія нацыяналісты. Былі забітыя кала 100 тысяч палякаў.
яс