Беларуская Служба

Эрдаган звязаў адабрэнне заяўкі на ўступленне Швецыі ў НАТА з прыняццем Турцыі ў Еўрасаюз

10.07.2023 14:51
Кіраўніцтва Альянсу нагадвае Турцыі, што ўступленне Швецыі ў НАТА ўмацуе бяспеку ўсяго саюза.
Аўдыё

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што калі яго краіну прымуць у Еўрапейскі саюз, яна будзе гатова адобрыць разгляд заяўкі Швецыі на ўступленне ў НАТА, паведамляе Reuters.

«Я звяртаюся да тых краін, якія прымушаюць Турцыю ўжо больш за 50 гадоў чакаць перад дзвярыма ў Еўрасаюз. Спачатку адкрыйце шлях для Турцыі ў ЕЗ, а затым мы адкрыем шлях для Швецыі ў НАТА, як ужо зрабілі для Фінляндыі», - заявіў Эрдаган перад тым, як адправіцца на саміт Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільню.

Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў у адказ, што сяброўства Швэцыі ў Паўночнаатлянтычным альянсе па-ранейшаму магчымае. Кіраўнік НАТА спаслаўся на пазіцыю Турцыі, якая абумоўлівае згоду на далучэнне да Швецыі яе членствам у Еўрасаюзе.

Енс Столтэнберг і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступілі з заявамі напярэдадні саміту лідараў краін NATO ў Вільні.

Кіраўнік НАТА адзначыў, што ўступленне Швецыі ў НАТА ўмацуе бяспеку Альянсу. «Важна, каб мы разглядалі законныя праблемы бяспекі Турцыі, і важна, каб мы разам змагаліся з тэрарызмам», — сказаў ён.

Енс Столтэнберг падкрэсліў, што не менш важна звяртаць увагу на занепакоенасць бяспекай іншых саюзнікаў, якія жадаюць бачыць Швецыю членам NATO. «Прысутнасць гэтай краіны ў Альянсе ўмацуе яго, павялічыць нашу абароназдольнасць, асабліва ў Балтыйскім рэгіёне», — сказаў кіраўнік НАТА.

Парламент Турцыі пакуль не ўхваліў уступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс. Абедзве краіны не могуць дамовіцца па справе курдскай меншасці, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй і абвінавачвае Стакгольм у яе падтрымцы.

ПР