Беларуская Служба

Выдавецтва Gutenberg анансуе дзве новыя кнігі

30.04.2025 15:01
Першая - прыгодніцкі раман для падлеткаў «Вера — дачка флібусцьера» Валянціна Вяркеева. 
Аўдыё
  • Выдавецтва Gutenberg анансуе дзве новыя кнігі
.
..

Першая - прыгодніцкі раман для падлеткаў «Вера — дачка флібусцьера» Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава.

Анатацыя: «Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць у шторм ля берагоў нейкай паўднёвай краіны, высадзіць на бязлюднай выспе і выправіць на пошукі таты? І ў памочнікі ёй вызначыць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх кот, а другі — кіт (хоць і не зусім)?

У гэтай кнізе безліч галавакружных прыгод, паміж якімі аўтар схаваў «сакрэцікі»: напрыклад, спосаб пабудовы паравой машыны. Калі гатовы да падарожжа, таямніц і нечаканых сяброў — далучайся!»

Крыху раней у выдавецтве Gutenberg мае выйсці новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч. Старт продажу плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.

«Кніга друкуецца ўжо! <…> Вокладку ўжо рассакрэчваю. Трэцяя кніга ў нашай калабарацыі з Андрэем Скурко — «Як завесці дыназаўра»! Бо якое дзяцінства без дыназаўраў?» — дзеліцца навіной мастачка Вольга Кузміч у сацсетках.

bellit.info/ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры