Беларуская Служба

Bloomberg: Пуцін і Эрдаган сустрэнуцца 8 верасня ў Расіі

28.08.2023 16:30
Ключавой тэмай перамоваў павінна стаць чарнаморская збожжавая ініцыятыва, ад якой Масква адмовілася ў ліпені.
             , 13  2015
Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы ў Баку, 13 чэрвеня 2015 года Авторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40936969

8 верасня ў Расіі адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Турцыі і Расіі. Пра гэта Bloomberg паведамілі два турэцкія чыноўнікі. Эрдаган можа наведаць Пуціна перад адпраўкай у Індыю на саміт G20 у Нью-Дэлі. Ключавой тэмай перамоваў палітыкаў павінна стаць чарнаморская збожжавая ініцыятыва, ад якой Масква адмовілася ў ліпені.

Раней чакаўся візіт Пуціна ў Анкару. На мінулым тыдні міністры замежных спраў Украіны і Турцыі Дзмітрый Кулеба і Хакан Фідан абмеркавалі аднаўленне збожжавага пагаднення, якое дазваляе Кіеву транспартаваць збожжа морам.

17 ліпеня Расія заявіла аб скасаванні збожжавага пагаднення і пагражала наступствамі бакам, якія вырашаць працягнуць ініцыятыву без удзелу РФ. Акрамя таго, Масква інтэнсіўна абстрэльвае партовую інфраструктуру Адэсы і іншых украінскіх партоў на поўдні краіны.

IAR/аз