Расійская кампанія «Газпрам» была вымушаная скараціць здабычу газу на 25%, паведамляюць незалежныя СМІ.
Кіраўніцтва кампаніі ў сваёй фінансавай справаздачы напісала, што шэраг еўрапейскіх краін адмовіліся купляць расійскі газ. Пасля нападу Расіі на Украіну дзяржавы Еўрасаюза ўвялі санкцыі супраць расійскіх кампаній, у тым ліку «Газпраму», і спынілі імпарт расійскай сыравіны.
Фінансавы стан былога манапаліста на рынку энергетычнай сыравіны пастаянна пагаршаецца.
У першыя месяцы расійскага ўварвання ва Украіну, калі Еўрасаюз увёў першыя пакеты санкцыяў супраць Расіі, «Газпрам» быў вымушаны скараціць пастаўкі газу амаль на 27 працэнтаў.
Згодна з фінансавымі справаздачамі за першае паўгоддзе 2023 года, магчымасці збыту газу яшчэ больш зменшыліся і кампаніі прыйшлося скараціць здабычу яшчэ на мільярд кубаметраў. Партал Meduza нагадаў, што ў першы год вайны прыбыткі «Газпрама» скараціліся ў тры разы ў параўнанні з 2021 годам.
яс