Затрымана на гарачым чыноўніца спрабавала зʼесці доказ у выглядзе банкнота 100 долараў, паведамляе партал «Украинская правда» са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны.
Супрацоўнікі Міжраённай экспертна-медыка-сацыяльнай камісіі ў Самборы і Туркоўскай гарадской бальніцы Львоўскай вобласці патрабавалі ў вайскоўца хабар за прысваенне бацьку другой групы інваліднасці, што дазволіць вайскоўцу пазбегнуць прызыву ў войска. Чыноўнікі абяцалі выдаць адпаведныя дакументы за 3200 долараў.
Затрыманым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
яс