Беларуская Служба

У Чэхіі затрымалі беларуса, які перавозіў у фургоне 33 мігрантаў

30.09.2023 13:32
На беларускага кіроўцу завялі крымінальную справу, яму было прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арганізацыі і садзейнічанні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы.
   ,     33
У Чэхіі затрымалі беларуса, які перавозіў у фургоне 33 мігрантаўФота паліцыі Чэхіі

У Чэхіі затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, які перавозіў у мікрааўтобусе 33 нелегальных мігрантаў. Цяпер яму пагражае да 8 гадоў турмы.

Пра затрыманне беларуса паведаміў партал novinky.cz са спасылкай на чэшскую паліцыю.

Адзначаецца, што замест паддонаў з таварам беларус памясціў у фургон аўтамабіля «Фольксваген Крафтэр» 33 мігрантаў з краін Усходу. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка паліцыі Высочыны Дана Чырткова, дзе былі выяўленыя мігранты.

Сярод мігрантаў у фургоне знаходзілася маці з трыма дзецьмі.

Аўтамабіль быў спынены для надгляду супрацоўнікамі мабільнага падраздзялення ўпраўлення службы замежнай паліцыі ў аўторак, 26 верасня, каля паловы пятага дня на 145-м кіламетры трасы D1 па кірунку да Прагі.

«Паліцыя затрымала ўсіх мігрантаў і даставіла ў аддзяленне замежнай паліцыі ў Іглаве. Паколькі ў гэтых асоб не было пры сабе ніякіх дакументаў, якія давалі б ім права знаходжання на тэрыторыі Чэхіі, пасля правядзення неабходных працэдур ідэнтыфікацыі яны ўзялі на сябе выязныя ордэры, якія абавязваюць іх пакінуць тэрыторыю Чэхіі на працягу сямі дзён», –сказала прадстаўніца паліцыі.

На беларускага кіроўцу завялі крымінальную справу, яму было прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арганізацыі і садзейнічанні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы.

яс/Новы час