Беларуская Служба

У Бундэстагу заявілі, што Украіна мае права біць ракетамі Taurus па Расіі

01.10.2023 14:34
Нямецкія дэпутаты лічыць, што УСУ маюць поўнае права атакаваць ваенныя аб'екты на расійскай тэрыторыі любой зброяй, незалежна ад яе паходжання.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/HANNIBAL HANSCHKE / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Старшыня абароннага камітэта нямецкага парламента Мары-Агнес Штрак-Цымерман у інтэрв'ю выданню Berliner Morgenpost заявіла, што Нямеччына павінна як мага хутчэй перадаць Украіне крылатыя ракеты Taurus.

«Мы павінны неадкладна даставіць Taurus, таму што прыцэльным выкарыстаннем крылатых ракет украінская армія можа сурʼёзна парушыць расійскія пастаўкі», – заявіла Штрак-Цымерман.

Дэпутат таксама лічыць, што УСУ маюць поўнае права атакаваць ваенныя аб'екты на расійскай тэрыторыі любой зброяй, незалежна ад яе паходжання.

юл