Беларуская Служба

Жазэп Барэль: Візіт кіраўнікоў МЗС ЕС у Кіеў – гэта дэманстрацыя абавязацельстваў Еўрасаюза па далейшай падтрымцы Украіны

02.10.2023 15:56
У Кіеве праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў членскіх краін Еўрапейскага Саюза.
Уладзімір Зяленскі і Жазэп БарэльPAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE/HANDOUT

2 кастрычніка ў Кіеве праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў членскіх краін Еўрапейскага Саюза. Гэта першая выязная сустрэча кіраўнікоў 27 знешнепалітычных ведамстваў ЕС ва Украіне.

Прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль падкрэсліў, што будучыня Украіны – у Еўрасаюзе. Ён таксама сказаў, што візіт міністраў замежных спраў у Кіеў – гэта дэманстрацыя абавязацельстваў ЕС па далейшай падтрымцы Украіны.

Адной з тэм абмеркавання з'яўляецца мірны план, падрыхтаваны Украінай. Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі запэўніў, што ЕС прыкладзе ўсе намаганні, каб атрымаць сусветную падтрымку гэтага плана.

вс