У рамках вучэнняў на амерыканскіх знішчальніках F-16 украінскія пілоты лётаюць на авіяцыйных трэнажорах, паведаміў прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны палкоўнік Юрый Ігнат.
«Нашы пілоты лётаюць ужо на авіяцыйных трэнажорах – гэта не сімулятар, гэта ўжо фактычна паўнацэнны самалёт: кабіна, якая рухаецца, якая поўнасцю паўтарае кабіну F-16. Наступны этап – палёты з інструктарам на сапраўдных самалётах», – адзначыў ён. Па словах прадстаўніка Паветраных сіл, у цэлым інфармацыя аб навучанні непублічная.
Ігнат таксама нагадаў, што ва Украіне фарміруюцца новыя групы лётчыкаў, якія адправяцца перавучвацца на F-16. Палкоўнік Ігнат таксама дадаў, што ў рамках падрыхтоўкі ўкраінскія лётчыкі вывучаюць англійскую мову.
У верасні ўкраінскія пілоты прайшлі падрыхтоўку на шведскіх знішчальніках Gripen.
вс